Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/66

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Час, калі трэба журыцца
Душою на сьвежых магілах
Пуста пранёсшыхся днёў.M. Багдановіч.

Вучуся холаду у сьцен,
Спакою ў песьнях аб нядолі,
Хачу сьцюдзёна выпіць сэнс
Людзкіх жаданьняў і патолі.

Ў вячэрня-ціхую пару
Зьліваю ў цемру свае зрокі
І быццам слухаюць і мруць
У цэлі жудасныя змрокі.

„Лукішкі“ 1929.