Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

∗       ∗

Пасьвячаецца маладым песьняром.

За творчасьці варштатам —
Вагністы, бурны ўзьлёт.
Рукой сваёй заўзятай
Хапай парываў лёт!
Мы дружна будзем дзьмухаць,
Каб выйшаў гучны тон,
І песьняй — весялухай
Зазвонім на загон…
Пагляньце — колькі сьвету!
Як зьзяе даль палёў!..
Ідзем да свае мэты
З напевам кавалёў!
Нам песьні звонка скропляць
Вясеньнія дажджы…
Запалу пэўне хопіць
Да сонца дабрысьці…
За творчасьці варштатам —
Вагністы, бурны узьлёт.
Рукой сваёй заўзятай
Хапай парываў лёт!

1929.