Старонка:Зорным шляхам (1932).pdf/8

Старонка праверана

∗       ∗

Годзе песьні пяяць аб нудзе!
Сэрца бунтам б’е у кажух…
Па краіне ідзе — гудзе
Весназвонны, магутны рух…
Песьня!
Песьня бунтарна — гулкая!
Вырвіся з бледых, спрагненых губ…
Грымні па бруку… вулкамі
Гулам тысячных труб!

1929.