Старонка:Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Расіяй любоў да Беларусі можа мець законнае а плоднае выяўленьне. «На ўсход Беларусь цягне народнае адзінства крыві, — паўтарае Каяловіч свой звычайны аргумэнт, — і вораг народу той, хто будзе паўставаць супраць гэтага адзінства. З усходу прынесены Беларусі гэткія дабрыні, як падзелы Польшчы і вызваленьне ад прыгону. А што прышло із захаду? Жыды, езуіты, вунія, гібель народнае інтэлігенцыі, сыстэма батрацтва, прыгоннае становішча ды інш.» (139).

Запраўны, ніякага адізноства крыві ані адзінага нацыянальнага караня ў Беларусаў із Расійцамі няма, бо Беларусы балцка-славянскага паходжаньня, а Расійцы — Фіны, адно із славянскім пакостам, мітам ёсьцека «усходня-славянская глеба», а гістарычны спадак у вабодвых народаў розны. З выняткам адзінак у пасьлейшыя хваравітыя пэрыяды, Беларусь да Расіі ніколі не цягнула. А што да «дабрыняў», дык падзелы былі ня Польшчы, а беларуска-польскай Рэчыпаспалітай, скасаваньне прыгону ў Расіі сталася 70 год просьля таго, як у Беларусі было пастаноўлена звольніць сялян ад прыгону (у 1793 г. беларуская дэлегацыя на чале з Т. Касьцюшкам заявіла францускаму рэволюцыйнаму ўраду праз пастанову ў Беларусі звольніць сялян ад прыгону). Што да Жыдоў а езуітаў, дык могуць яны адным падабацца, другім не, але былі яны ў усёй заходняй Эўропе, дык прыродна, што былі і ў Беларусі, каторая складае часьць Заходняе Эўропы, Беларускае народнае інтэлігенцыі найбольш зьнішчыла Расія, захапіўшы Беларусь. Сыстэма батрацтва была рэзультатам несправядлівай земляной рэформы, праведзенай Расіяй, пачынаючы з 1861 г. Прыгон дыкжэ найцяжшы быў у Расіі.

«Западно-руссам» «Галоўным хундамэнтам адзіноства Беларусі з Расіяй было праваслаўе… Вось чаму ўся гістарычная аргумэнтацыя Каяловічава перасыпана фактамі ды даведкамі зь беларускае царкоўнае гісторыі». «Але й тут — добра кажа аўтар — «западно-руссизму» не пашанцавала, бо ў Беларусі, як ведама, апрача праваслаўя, здаўна было пашырана каталіцтва, ня кажучы ўжо аб вуніі што існавала з канца ХVІ стг. да сярэдзіны ХІХ стг. і ў пэўным разуменьню была сваеасаблівай «беларускай мужыцкай верай». Праўда «западно-руссизм» з надворнага боку лёгка разьвязаваў гэтую рэлігійную супярэчнасьць: … ён проста не ўважаў Беларусаў-каталікоў за запраўдных Беларусаў і аддаваў іх Польшчы. Але гэта была вялікая нацяжка, яна занадта біла ў вочы кажнаму неасьлепленаму праваслаўным патрыятызмам (запраўды-фанатызмам — Я. С.)» (144).

Чым далей, тым болей ягоны (Каяловічаў) «западно-руссизм» набіраўся — «истинно-руских» рысаў і станавіўся ў цэнтру агульна-расійскае рэакцыі. Як прафэсар Пецярбурскай Духоўнай Акадэміі, у «Словянском Обществе», у этнаграфічным аддзеле «Геаграфіческого Общества», у Камісіі арганізацыі народных школаў у Беларусі, — усюды ён «ратует за благо Западной России» — у справы яе «вбивает русский гвоздь». Гэтай-жа мэце ён служыць у супрацы із Саблерам, Пабеданосцавам, Карнілавам і Суворынам — тагачаснымі кіраўнікамі расійскае рэакцыі. Навокал яго ў гэтыя гады ствараецца цэлая група бліжшых прыхільнікаў, ягоных собскіх гадунцоў, — прафэсароў Скаблановіча, Завітневіча, Філевіча, Цьвятаева ды іншых прадстаўнікоў «западно-росской» школы» (150).


Характарыстыка становішча Беларусі ў 80-90 гг.

(«Полымя» 1929 г. май, б. 115–138).

Тут аўтар галоўна разглядае, чаму й як Беларусь у 80-х гадох дзевятнаццатага стагодзьдзя сталася гаспадарскай калёніяй Расіі: «…расійскія калянізацыйныя імкненні ў кірунку Беларусі — кажа аўтар — ясна вызначаліся ня толькі ў практычным жыцьцю, ня толькі ў факце штодзеннага захапленьня расійскім капіталам беларускага эканамічнага жыцьця, але і ў літаратуры. Гэтак, прыкладам, вядомы расійскі соцыялёг С. Южакоў у 1886 г. выразьліва прапагандаваў каланізацыйны паход на Беларусь, зьясьняючы яго патрэбу інтарэсамі гаспадаркі расійскага гаспадарства. (Калянізацыя Палесься, — кажа ён, — разумеючы пад Палесьсем наагул усю беларускую этнаграфічную тэрыторыю, — належа да ліку найважнейшых заданьняў нашае нутраное эканамічнае палітыкі» (117).

«Калянізацыя Беларусі расійскім капіталам вызначалася пры канцу ХІХ стг. ў найразнастайнейшых формах: у форме гандлёвых адносінаў мясцовых фірмаў із Масквой, у форме адкрыцьця ў Беларусі адзьдзелаў маскоўскіх і пецярбурскіх банкаў і банкірскіх кантораў, у вялікім развою чыгунак, у вялікім гаспадарствавым будаўніцтве — ня толькі чыста эканамічным, але й стратэгічным, у ўсё большым наплыве на Беларусь расійскага войска й урадніцтва і, наапошку, у надзвычайна борздым росьце расійскае школы і асьветы наагул» (118).

Побач із расійскім капіталам, у 90-х гадох ідзець на Беларусь польскі прамыслова-ралейны капітал і паляпшае дворную гаспадарку апалячаных паноў (126 і наст.) Разам із польскім капіталам прыходзе польская палянізацыйная дзейнасьць (б. 131 і наст).

Разам із гэтым «і ў (польскім) патрыятычна-сацыялістыч-