Старонка:Зямкевіч Дунін.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

ратурным сходзе ў пана К... пачуў я словы: "што, пішучы ў беларускай мове, сярод сялянскага народу зашчэпліваю провінцыяналізмы"; на што я прымушаны адказаць:

"Няшчасная прошласьць давяла сялянскі народ да ўпадку, ня думаючы саўсім аб духовай і маральнай адукацыі, хаця бы праз памяць на тое, што гэта дзеткі аднэй маткі, што гэта пакрыўджаныя браты і хрысьціяне, каторыя маюць права да навукі ў роднай мове так, як да нябеснага хлеба.

"Калі ніводзін польскі ані расейскі орган друку не патрапіў, паміма намаганьняў у працягу амаль ня цэлага сталецьця, падняць наш народ, дык ці можна-ж гэтаму дзівіцца?... Ці мог якіколечы орган трапіць да вуха, да перакананьня селяніна, катораму спосабы навучаньня граматы ў роднай мове так былі утруднены, каторы, абліваючы крывавым потам гоні сваіх паноў, ня меў часу для духоўнага навучаньня? Калі часам голас матчынае мовы абіўся аб зацікаўленае вуха бедака, гэта была паводка пагроз ды лаянак, высказаных да пагарджанага сіраты.

"Вось, дагледзіўшы благія намаганьні адарваць і зьняверыць да нас народ, пастанавіў я праз творы ў яго роднай мове, адпаведныя яго паняцьцям, што знаходзяцца яшчэ ў калысцы, і аблягчаючыя яму спосабы асваеньня з граматай, заахвоціць яго да роднага слова, да прасьветы і маральна паправіць. Які вызваляючы, збаўчы ўплыў аказалі гэтыя мае кніжкі на яго, трэба вывясьці і з гэтага, што кніжкі ў народнай мове ўжо саўсім разыйшліся, а новыя ня друкуюцца.

"Вялікі час на тое, каб "абыватэлі" нашыя агледзіліся ўрэшце і праз аткрываньне школак, дамоў-ахронак, праз увядзеньне ў навучаньне народнай сялянскай мовы і праз другія магчымыя ахвяры стараліся гэтых маладых братоў сваіх, умеючых быць удзячнымі, прыгорнуць да сэрца і дзеля агульнага дабра цесна з імі злучыцца.

Наум Прыгаворка".

3 ліста гэтага моцна б'ець любоў Марцінкевіча да беларускага народу, яго шчыры дэмакратызм, высказаны досіць сьмела, чаго ў кніжках, друкаваных і праходзячых праз цэнзуру, рабіць было нельга.

Думкі аб скасаваньні прыгону, крытыка варункаў жыцьця сялян у часе паншчыны былі расейскім урадам Мікалая I-га і яго цэнзурай забаронены.

Аб гэтым нашы крытыкі ня маюць права ня ведаць і на старыя літэратурныя творы павінны зірнуць праз прызму тагачасных забарон цэнзуры. Тады толькі шмат што пабачаць і зразумеюць многае, што недасказана, што закрыта, што нават можа й незразумела спачатку.

Як адносілася цэнзура да друкаванай крытыкі сялянскага жыцьця пад панскім прыгонам, можа сьведчыць вершык Ігната Легатовіча