Старонка:Зямкевіч Дунін.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

(1796 .. +1867 г. у Менску) у кніжцы-альманаху: BOJAN. Wilno, 1838, пад загалоўкам: Spiewek z Biało-ruskiego narzecza (стрaніцa 224):

Скажы, Вяльможны Пане,
Што у нашым будзе стане?
Бо мне нешта казалі,
Шмо вы няслушна давалі
У марцу podymnego?
— A tobіe chlopіe co do tego?

— Прауда, што Вы панамі,
Пакуль жывеце над намі!..
Але што з таго будзе,
Калі станем на судзе?
Ня скажаш: Panіe tego,
Co tobіe chlopіe do tego.

Гэтага было досіць, каб кніжку, каторую ужо адзін цэнзар у Вільні прапусьціў, другія цэнзары (ад губэрнатара) забаранілі і прыказалі канфіскаваць.

Пасьля скасаваньня уніі ў 1839 годзе пастаноўлена была абсалютная русыфікацыя беларусаў. Кніжкі беларускія, як Беларускі Катэхізм 1835 г. (аўтар ксёндз уніят, прафэсар славістыкі на Віленскім унівэрсытэці, Міхал Баброўскі), "Селянка“ Марцінкевіча, "Песьні" Чэчота прынаны былі шкоднымі, і ўжо цераз колькі гадоў пасьля таго, як іх надрукавалі, пачалі іх адбіраць і ніштожыць. Ініцыятарам быў вядомы мітрапаліт Семашка, злы дух тагачаснай культуры і вораг беларушчыны.

Дэмакратызм Марцінкевіча, яго шчырыя імкненьні да нацыянальнага падняцьця беларусаў не далі яму ў жыцьці нічога добрага. Прыйшлося нашаму паэту цярпець напасьці, як і кепкаваньні, як ад некаторых заядлых польскіх патрыётаў, паноў-шляхты й абыватэляў-памешчыкаў, так і чыноўнікаў маскалёў і абмаскалеўшых беларусаў. Ёсць на ўсё гэта шмат даказаў у недрукаваных матэрыялах. З асаблівай няпрыхільнасьцю глядзелі на Марцінкевіча тыя, што хацелі сваіх тайных і яўных школках і ахронках перарабляць беларускіх дзетак на палякоў. Ім ня ў смак былі беларускія народныя творы Марцінкевіча, яны бачылі, што гэтыя творы падабаюцца народу, што народ гэта прыймае з запалам і радасьцяй, і што ўсё гэта псуе і можа папсаваць іх палітыку ды зашкодзіць у будучыні валаданьню іх на Беларусі. Апрача невялічкага ліку прыяцеляў, людзей паступовых, ня меў Марцінкевіч прыхільных сабе людзей. У 1836 годзе Марцінкевіча былі арыштавалі: вінавацілі яго ў тым, што ён, як беларускі пісьменьнік, і зьяўляецца аўтарам варожых да расейскага ўраду беларускіх праклямацый, адозв, брашур ды рэвалюцыйнай газэткі „Му-