Старонка:Зямкевіч Дунін.pdf/6

Гэта старонка была вычытаная

жыцкая Праўда". Пратрымаўшы яго каля 10 месяцаў у вастрозе, расейская адміністрацыя мусіла нашага паэта выпусьціць на свабоду, калі з палітычных працэсаў выявілася, што гэтыя друкі-фабрыкацыі віленскіх і беластоцкіх загадчыкаў паўстаньня, і што пападалі яны ў Менск з Заходняе Беларусі.

3 ліста Марцінкевіча да Крашэўскага відаць ясна, хоць і шмат у ім недасказанага, куды ён ішоў, чаго хацеў лля беларусаў і як гля дзеў на паноў і на беларускую справу. Выданьне першай беларускай папулярнай народнай кніжкі „Гапон“ у 1855 годзе ды яшчэ з ільлюстрацыямі ёсьць незабытая, аграмадная нацыянальная заслуга Марцінкевіча перад беларускім грамадзянствам. На гэта неяк ніхто не зьвярнуў дагэтуль увагі. Выдадзеная у 1859 годзе кніжка: пераклад паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэуш" - была канфіскавана. А мала каму вядома, што яна выдадзена была за складковыя, цяжка запрацаваныя, сялянскія грошы. На цікавую прадмову да кніжкі ніхто не зьвярнуў увагі, і нават не стараліся яе перадрукаваць у новым выданьні. А шкада, бо ўсё гэта дае ясны і справядлівы пагляд беларускага грамадзянства на свайго вялікага „Дудара“.

Хоць Марцінкевіча і выпусьцілі на свабоду, але чыноўнікі не пераставалі сачыць за ім, уважаючы яго небясьпечным чалавекам у Расейскай Імпэрыі, які хоча будзіць беларускі народ і гэтак разьдзяліць гаспадарсцьвенае адзінства Расеі.

Дзеля гэтакіх прычын і няма дзіва, што Марцінкевіч, хаця пасьля 1864 году не перастаў пісаць па беларуску, мусіў аднак дзеля спакою і бясьпечнасьці сваей асобы скрывацца неяк са сваімі працамі й упадабаньнямі. Камедыя „Залëты“ напісана у 1870 годзе, "Пінская шляхта" ў мове пінчукоў у 1866 годзе, вершык "Заўтра Спаса, кажуць людзі" у 1866 годзе - вось усе вядомыя нам творы Марцінкевіча пасьля 1864 году. Беларускі пісьменьнік Ядвігін Ш., каторы вучыўся ў дачкі Марцінкевіча, панны Мальвіны, піша ў сваіх успамінах аб паэце, што ў яго быў поўны кубел беларускіх твораў, каторы згарэў у часе пажару дому.

Вядома, што Марцінкевіч шмат сваіх вершаў даваў знаёмым; пераклад паэмы Міцкевіча „Пан Тадэуш" быў зроблены поўнасьцю і пераходзіў з рук у рукі, пакуль у 1890 годзе не прапаў недзе ў Варшаве. Яшчэ і цяпер удаецца знайсьці тое сëе з твораў Марцінкевіча, як напрыклад верш "Заўтра Спаса, кажуць людзі". Старыя людзі кажуць, што усё лепшае, што напісаў Марцінкевіч, было ў рукапісах, а друкаванае было толькі тое, што мела чыста народны этнаграфічны характар.

Пасьля паўстаньня од 1864 г. беларускі дух спыніўся на нейкі час. Забарона друку па беларуску выклікала рукапісную літэратуру, якая пачала далей разьвівацца так, як яна разьвівалася пасьля скасаваньня уніі. Беларускае нацыянальнае адраджэньне перажывае крызіс,