Старонка:З гераічнага мінулага беларускага народа (Гарбуноў).pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

З ГЕРАІЧНАГА МІНУЛАГА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Праф. Ц. ГАРБУНОЎ


Беларускі народ налічвае тысячагадовую гісторыю. У старажытна-гістарычныя часы славяне жылі ля велічнага Дуная, які ўслаўлены ў песнях усіх славянскіх народаў. Яны таксама жылі каля другой цудоўнай ракі — Дняпра, па абодвух яго баках і далей на поўнач уздоўж вярхоў'я Волгі, азёр Чудскага, Ільменя і Ладажскага. Старажытны Кіеў служыў сімвалам аб'еднання ўсіх славяна-рускіх плямён. У часе Кіеўскай Русі рускія, украінцы і беларусы жылі дружнаю сям'ёю народаў. Яны мелі адзіную тэрыторыю, адзіную дзяржаўнасць, адну старажытна-рускую мову і адну культуру.

З старажытнейшых часоў усе славянскія народы былі цесна звязаны паміж сабой не толькі кроўнымі сувязямі, падабенствам мовы, агульнасцю культуры, але і неабходнасцю абараняць сваё жыццё, свабоду ад агульных ворагаў-нямецкіх захопнікаў і татарскіх ордаў.

З эканамічным заняпадам Кіеўскай дзяржавы ў ХІІ-м стагоддзі пачалося выдзяленне зямель у паасобныя палітычныя адзінкі, якія потым распаліся на асобныя феадальныя ўладанні. Сярод 14 княжстваў, якія стварыліся, былі і такія княжствы, як Полацкае, Турава-Пінскае, Гродненскае, Мінскае, Брэсцкае, на тэрыторыі якіх пачаўся працэс стварэння беларускай народнасці.

Феадальны лад, княжскія нелады між сабою, эканамічная слабасць разрозненых княжстваў, адсутнасць адзінага саюза — рабілі палёгку татарскім ордам з усхода, а нямецкім захопнікам з захада - чыніць разбурэнні. Увесь цяжар удара татарскіх захопнікаў прыняў на сябе рускі народ. Ён выматваў, знясільваў магутныя орды татар. Сваёй барацьбой ён выратаваў Цэнтральную і Заходнюю Еўропу ад татарскага нашэсця і разгрому. Ад Ціхага акіяна да Дняпра і краін Бліжняга усхода распаўсюджвалася тады ўлада татара-мангольскіх заваёўнікаў. Паўночна-ўсходняя Русь была заваёвана татарамі. Нашэсце татар і туркаў нанесла глыбокія раны славянскім народам на ўсходзе і на поўдні Еўропы.

З захада насоўвалася смяротная небяспека і пагроза для славянства. «Дранг нах Остэн» (націск на ўсход) нямецкіх псоў-рыцараў з іх ваеннай арганізацыяй, дыпламатычным вопытам, каварствам і драпежніцтвам быў не менш небяспечны для славянскіх народаў, чым набегі татар і напор азіяцкай імперыі Османаў. Немцы экспансію на усход пачалі яшчэ ў VIII-ІХ-м стагоддзях нашай эры. У ліку першых аб'ектаў нямецкай агрэсіі былі заходнія славяне-палабы, якія жылі ўздоўж ракі Лабы (Эльбы), і памаране, якія жылі ў цяперашняй германскай правінцыі Памераніі.

У ХІІІ-м стагоддзі ў межы Беларусі ўварваліся нямецкія захопнікі. Яны захапілі частку беларускіх і літоўскіх земляў, разбурылі крэпасць Ругу, якая належала нашым продкам — палачанам. У 1202 годзе на месцы разбуранай крэпасці Ругі немцы пабудавалі горад, назваўшы яго Рыгай. Нямецкія захопнікі зачынілі выхад з Заходняй Дзвіны і імкнуліся захапіць усе беларускія і рускія землі. Як дра-