Старонка:З гераічнага мінулага беларускага народа (Гарбуноў).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

рускія землі і занявольваюць беларускіх сялян. У 1573 годзе быў прыняты закон, які даваў права памешчыкам караць сялян па «свайму гледжанню». Пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года, да соцыяльнага прыгнечання далучаецца цяжкі рэлігійны і нацыянальны прыгнёт.

Супроць іншаземцаў беларускі народ вядзе ўпартую барацьбу. Найвялікшага напружання гэтая барацьба дасягнула ў годы вызваленчай барацьбы ўкраінцаў супроць прыгнёта панскай Польшчы (1648-1654 гг.). Кіраўніком сялянскага руху гэтага перыяда з'явіўся віцеблянін Дубіна, які, як паведамляе Баркулабаўскі летапіс, узняў паўстанне. З ім было 4 тысячы казакаў. Дубіна. Іван Куцковіч, Іван Касы ўзнімаюць паўстанне сялян і з дапамогай запарожскіх казакаў авалодваюць гарадамі: Магілевам, Мсціслаўлем, Крычавам, Оршай, Чачэрскам, Гомелем, Рэчыцай, Быхавам, Рагачовам, Віцебскам і Полацкам. Польскае панства сабрала вялікія атрады для барацьбы з Дубінай. Сілы былі няроўныя. Пад Віцебскам Дубіна пацярпеў паражэнне і разам з 12-ю сваімі таварышамі быў злоўлены і пасаджаны на кол.

Адным з выдатных паплечнікаў Багдана Хмяльніцкага на тэрыторыі паўднёвай Беларусі быў Галота. Гэты выдатны сын беларускага народа ўзняў сялянства на барацьбу з польскімі панамі ў 1649 годзе. Ён нагнаў такую паніку на паноў, што яны разбегліся з усіх маёнткаў паўднёвай часткі Беларусі. Польскім войскам удалося нечаканым налётам загнаць Галоту з невялікім атрадам на адну з выспаў Прыпяці. Тут увесь атрад гераічна загінуў разам з сваім правадыром.

Вядома вялікае паўстанне рамеснікаў у горадзе Магілеве ў 1606 годзе. Рух узначальваў Стахор Мітковіч і яго памочнікі, Мікіта «Шабельнік», Герасім «Калачнік», Пятро «Каваль», Харапон «Кравец». У выніку паўстання была скінута ненавісная акупацыйная ўлада ў Магілеве і створана Рада, якая складалася з простых людзей. На працягу двух год Рада простых людзей правіла горадам Магілевам. Польскі кароль цярпліва адносіўся да народнай улады ў Магілеве, баяўся ўсеагульнага паўстання беларускага народа. Праз два гады ў Магілеў былі ўведзены польскія войскі і ўлада паноў была адноўлена ўзброенай сілай. Кіраўнікі паўстання былі пакараны смерцю.

Асабліва вылучыўся сваімі крывавымі справамі полацкі ўніяцкі архіепіскап Іосафат Кунцэвіч. Гэта быў злейшы вораг беларускага народа, стаўленік папы Рымскага, які імкнуўся знішчыць беларускую мову, культуру беларусаў. 12 лістапада 1623 года ў Віцебску выбухнула паўстанне. Паўстаўшы народ забіў ненавіснага каланізатара і труп яго быў кінут у Дзвіну. Віцеблян падтрымалі жыхары Оршы і Магілева і часткова Полацка і Вільні. У гэтым паўстанні павінны былі прыняць удзел украінскія казакі, але яны не падаспелі своечасова. Паўстанне было падаўлена польскімі панамі. Звыш 100 чалавек было прыгаворана да смяротнае кары. Многія ўдзельнікі былі заключаны ў турмы.

Узброеныя паўстанні беларускага народа супроць польскіх паноў не спыніліся. З новай сілай успыхвае ўзброеная барацьба ў Беларусі ў часе вайны ўкраінскага народа за сваю незалежнасць пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. 8-га студзеня 1654 года адбылася найвялікшая падзея - з'еднанне Украіны з Расіяй. Беларускі народ урачыста сустрэў гэты акт. У беларускім народзе ўзмацнілася цягаценне да брацкага рускага народа. Польскія паны з трывогай паведамлялі: «Тутэйшыя гарады пагражаюць яўна абурэннем, а іншыя наперабой здаюцца на імя царскае...» «Мужыкі моляць бога, каб прышла Масква», паведамлялася ў пісьме з Вільні ад 8-га жніўня 1654 года.

Не удалося польскім панам зламаць супраціўленне беларусаў, не ўдалося ім апалячыць і адарваць беларускі народ ад рускага народа. З'еднанне Беларусі ў адзіную дзяржаву з брацкім рускім народам адбылося ў 1772-1795 гг., пасля так званых «раздзелаў» Рэчы Паспалітай, праведзеных перш за ўсё ў выніку поўнага разлажэння Рэчы Паспалітай у сілу ўнутраных прычын.

У барацьбе супроць шведскіх захопнікаў Карла XII у часе Паўночнай вайны 1700-1721 гг. беларускі народ аказаў вялікую дапамогу рускім войскам Пятра І. 28 верасня 1708 года пад вёскай Лясная, Магілеўскай обласці, былі разбіты шведы. Бітву пад Лясной Пётр I назваў «маці Палтаўскай перамогі». Актыўны ўдзел прынялі воіны беларусы і ў самай Палтаўскай бітве на баку рускіх.

Беларусы таксама гераічна змагаліся ў радах рускіх армій у бітвах 1757-1759 гг. супроць немцаў, былі ўдзельнікамі разгрома войск прускага караля Фрыдрыха ІІ.

Беларусь у сілу свайго геаграфічнага становішча часта была арэнай жорсткіх бітваў і схватак. Яна заўсёды першай сустракала ворагаў, якія ўрываліся на тэрыторыю Расіі з захада. На тэрыторыі Беларусі часта вырашаўся лёс не толькі Беларусі, але і многіх народаў і дзяржаў Еўропы.

У 1812 годзе беларускі народ самаахвярнай партызанскай барацьбой у тыле ворага дапамагаў вялікаму рускаму народу ў разгроме Напалеона. Беларускі народ прыняў на сябе першыя ўдары і адцягнуў не менш