Старонка:З гісторыі асьветы на Беларусі ў пачатку 19 сталецьця.pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

грама значна палягчала працу зьбіраньня і давала магчымасьць нават сярэдняму студэнту сыстэматычна вясьці навуковую працу. Найлепшым часам для зьбіраньня матар'ялаў былі унівэрсытэцкія зімовыя, вясновыя і летнія вакацыі, калі студэнты, найчасьцей вясковыя жыхары, разьяжджаліся з Вільні па самых глухіх куткох Літвы і Беларусі. Потым найлепш сабраныя і ўпарадкаваныя матар'ялы друкаваліся на старонках „Брукавых ведамасьцяў". Ад студэнтаў цікавасьць да Беларусі пераходзіць і ў вучоныя прафэсарскія колы. Унівэрсытэт ня толькі навукова дасьледвае, але і знаёміць шырокае грамадзянства з архэолёгіяй, гісторыяй, помнікамі старога пісьменства, народнай творчасьцю, звычаямі і наогул бытам Беларусі. Такім спосабам, над вывучэньнем Беларусі працуюць ня толькі студэнцкія гурткі, але і прафэсарскія сілы ўнівэрсытэту. З імем Віленскага ўнівэрсытэту зьвязаны навуковыя працы аб Беларусі такіх дасьледчыкаў, як Лукашэвіч, Шыдлоўскі, Голэмбоўскі, Ярашэвіч, Нарбут, Даніловіч і г. д. Яны зрабілі каштоўны ўклад у навуку краязнаўства па розным галінам—гісторыі, этнограф», літаратуры, географіі, праву і г. д.

Такім чынам, робячы вывад з усяго вышэйпаданага, мы павінны вызначыць, што ўнівэрсытэт і ўстановы Віленскай акругі былі праведнікамі полёнізацыі Беларусі. Яны ставілі сабе патрыётычныя польскія мэты і канчаткова прагнуліся сполёнізаваць дробную беларускую шляхту і розначынцаў. Але разам з тым, сярод гэтых самых полёнізуемых элемэнтаў, унівэрсытэт абуджаў цікавасьць да беларускай культуры і рабіў з іх піонэраў у гэтым сэнсе. Беларускі рух неабходна стаў у сувязь з польскім адраджэнцкім рухам, бо па думкам польскіх патрыётаў, Беларусь уваходзіла, як правінцыя, як аўтаномная краіна, у будучую Рэч Паспалітую.

Ў. Ігнатоўскі.