Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

цемру быту, аж зьяўляецца другі, трэці... і сілы ападаюць, аж маркоціцца твая істота і малее, разумеючы, што кароткае жыцьцё Бог даў для пазнаньня, або што пэўна ня тут нам угадаць усе тайніцы быту, — трэба адмены цэлай істоты"[1].

1905 год - гэта год першай расейскай рэвалюцыі. Чуткая душа Сваяка ужо шмат што бачыла недарэчным у грамадзка палітычным жыцьці Беларусі пад панаваньнем расейскай імпэрыі, а гэта рэвалюцыя яшчэ больш адкрыла яму вочы. Рваўся ў сьвет, да навукі.

"Ідэалам добрых маіх бацькоў — кажа Сваяк — было відзець мяне ў духоўным стане. І я пайшоў па лініі жыцьця, якая мне здавалася найпрасьцейшай і якая была здаўна ў матчыных снох"[2]

У 1906 і 7 г. Сваяк прыбывае ў Вільню і рыхтуецца ў Духоўную Сэмінарыю.

"Помню дзіўны мамэнт. Я прыехаў у Вільню з дарагім сваім айцом. Зайшліся ў катэдру, бацька дзеля Бога, а я сам ня ведаю дзеля чаго: маліцца я ня мог...

Бацька апусьціўся на каленкі і пачаў свае малітвы. Сэрца маё забіла трывогай. Прад вачамі стаяла будучыня неразгаданая, тайнічная. Здалося мне, што лёс мой нятолькі ад мяне залежны. Агляд Прад-

  1. Каз. Сваяк - Дзея маей мысьлі, сэрца і волі. Вільня, 1932 г., бач. 3-5.
  2. Ад. Станкевіч - Казімер Сваяк. Нарысы аб ягонай ідэолёгіі. Вільня, 1931, бач. 9.