Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

вечны Бога мусіць быць над кожным. Чаго Ён ад мяне жадае?.. Ці Ягоная помач мне не патрэбна?.. Я хацеў высокага зразуменьня і вялікіх учынкаў. Мысьль мая аднак спакарнела, відзячы сваю слабасьць і зьменнасьць... Я маліўся".[1].

Тут першы раз пазнаецца ён з беларускім адраджэнскім рухам, спаткаўшыся з „Нашай Нівай".

Урэшце ў восені 1908 г. і ў наступных спатыкаем Сваяка у Духоўнай Сэмінарыі ў Вільні. Вось што ён аб гэтым піша:

„Праз тры гады сэмінарскіх студыяў я працаваў ня помнячы аб Божым сьвеце, аж на чацьвертым цяжкі сэмінарскі сыстэм зламіў мяне: я мусіў выехаць у горы, каб ратаваць сваё здароўе. У гэтым часе аддаў я ў рэдакцыю „Беларуса" першыя свае творы "Прад Богам“ („Беларус" № 28, 1913 году) і пачаў адтуль працу ў разьвітку беларускай народнай ідэолёгіі. Прабыў зіму 1912 і 1913 г. у Закапаным і з гэтай прычыны толькі вясной 1915 г. высьвяціўся на ксяндза ў Петраградзе"[2].

Ідэолёгічныя Сваяка заінтарэсаваньні ў гэтым часе відзім з наступнага яго ліста да брата з 1. IV:

„Рух палітычны ці наагул грамадзкі мае падклад этычны, дык у такіх перасіленьнях, якія мы перажываем, ці-ж можа быць душа чалавека спакойнай? Адраджэньне

  1. Казімер Сваяк, там-жа, бач. 8
  2. Ад. Станкевіч, там-жа, бач. 9.