Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

мовы нашае і то мае сувязь з справамі этыкі, бо ці-ж падклад яго ня вяжыцца з пытаньнем: "можна, нельга?" Соцыялізм ня можа ня ўмешывацца ў справы натуры рэлігійнай, бо этыка і рэлігія дзьве сёстры неразлучныя і абедзьве ў натуры чалавека. Мы павінны дайсьці да выснаву, што калі адкінем хрысьціянства з руху нашага народнага, то ён, гэты рух, расплывецца ў золкай міжнароднасьці і этычнай развязласьці. "Не пакідайма мовы роднай, каб ня ўмерлі". Не пакідайма рэлігіі глыбокай нашай, каб не загавець душой..."[1].

Беларуская сьведамасьць і беларуская ідэолёгія ў Сваяка разьвіваецца далей. У 1913 г., вярнуўшыся з Закапанага гэтак ён піша:

"Жнівень-1913. Ад даўнага часу чую да цябе, маці Беларусь, асаблівую прывязнасьць — і болей чым прывязнасьць: надта гэта адчуцьцё глыбока зарылася ў сэрцы пэўна гэта міласьць, каханьне 3 сэрца. Люблю я цябе і сільна люблю. Аб'ехаў я нямала ўжо сьвету, шукаючы красы і праўды, а найбольш бачу тэй і другой у сваім родным краі, у сваей мілай зямельцы. Стройны горы і даліны ў Татрах, прыемны малюнкі ў зямлі Кракаўскай, а ўсё ж цуднейшы наш бор вяльможны, пякнейшыя роўні і гаі нашы: страйнейшыя, бо гавораць проста да душы тваей, а мова іх пранікае цябе цэлага, лечыць раны сэрца твайго. О, ха-

  1. Казімер Сваяк, там-жа, бач. 20.