"Хаўрус Сваякоў".
А вось урэшце надыйшла і сусьветная вайна, якая ў 1915 годзе нахлынуўшы на Беларусь падзяліла яе на дзьве часьці: адну часьць (заходнюю) занялі немцы, а другая (ўсходняя) падаўнейшаму асталася пад Расеяй. Галоўным асяродкам беларускага адраджэньня, як ведама, была тады Вільня. Вось-жа нямецкая окупацыя Вільні і значнай часьці нашага краю працу гэту, рэч зразумелая, спыніла. Газэты "Наша Ніва" і "Беларус" выходзіць перасталі, выдавецтва спынілася, беларуская інтэлігенцыя разьехалася. Але так дрэнна было толькі ўпачатку. Хутка ўзноў пачалі тварыцца беларускія асяродкі і ў меру магчымасьці як у Вільні, так і на правінцыі, пачалася сякая-такая беларуская праца.
Вось-жа з такіх працаўнікоў на беларускім сяле першае і бадай адзінае мейсца займае наш паэт і народны ідэолёг Казімер Сваяк. Вайна ў 1914 г. застае яго у Клюшчанах, Сьвянцянскага павету, у роднай ягонай парафіі, дзе ён з прычыны хваробы