Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

"Запяяў я "тутэйшым" колькі шчырых песьняў беларускіх, сказаў пару казкаў, задэклямаваў "Званара" і даў прачытаць "Пчалінку"... Сяньня пры абедзе мой пробаршч зьнячэўку пытаў: „хто гэта даў да чытаньня беларускую кніжыцу, што чытаюць у мястэчку, сабраўшыся вечарам?" Адказаў я, што гэта мая работа. — Няхай ксёндз не заводзіць тутака ніякай новасьці. Прашу ня шырыць ані песьняў, ані казкаў, ані дэклямацыяў беларускіх!" Пробаршч пасьля выясьніў, што гэтага вымагае касьцельная палітыка з Вільні"[1].

Урэшце ў тэй-жа „Дзеі" чытаем: ...,,Нездаволены (пробаршч) найгорш, што зрадзілася тут думка аб Беларусі не бяз майго ўдзелу"[2].

Уканцы, зламаны фізычна (хваробай) і маральна (прасьледам з боку паляка пробаршча), Казімер Сваяк пакінуў Карыцін і ўдаўся ў Закапанае. У другой палавіне 1919 году варочаючыся з Закапанага спатыкаем Сваяка ў Лапеніцы, Ваўкавыскага пав., дзе быў пробаршчам беларускі адраджэнец і пісьменьнік кс. Я. Гэрмановіч, які так-жа ідэйна працуе на беларускай ніве, гаворачы беларускія казаньні ў касьцеле і арганізуючы беларускія школы. Вось-жа ў гэтай працы кс. Гэрмановічу памагаў і Каз. Сваяк

Урэшце Каз. Сваяк ад 1920 да 1926 г., ужо за часоў польскіх, гэта знача аж да сваей сьмерці, прабываў на перамену то

  1. Каз. Сваяк, там-жа, бач. 53.
  2. Там-жа, бач. 57.