Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

ў Закапаным, то ў Засьвіры, Сьвянцянскага пав., дзе быў пробаршчам і дзе, ня гледзячы на поўную руіну ягонага здароўя, на ніве беларускай, у галіне ўсьведамленьня народнага, даканаў яшчэ нямала.

За гэта польскія ўлады ня мелі да яго сэрца. Былі рэвізіі, дамашні арышт, а так-жа арышт рукапіснай беларускай літаратуры. Але гэта ўсё яго не застрашыла і ад роднай працы не адцягнула.