Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная
IV.
На літаратурнай ніве.

Урэшце трэба адцеміць, што Каз. Сваяк, як ведама, праз увесь дасьпелы час свайго жыцьця, апрача працы беларускай грамадзка-народнай, працаваў на ніве беларускай літаратуры, якая сапраўды была галоўным прадметам яго працы і ў якой ён пакінуў цалком паважныя сьляды.

Пасьмертная літаратурная спадчына Сваяка агулам даволі значная. Многія з твораў ягоных ужо выйшлі друкам і сталіся ўласнасьцяй беларускага грамадзянства і народу агулам, а многія яшчэ ляжаць спакойна ў рукапісах і чакаюць на свайго выдаўца.

Да друкаваных ўжо твораў Сваяка належаць: "Мая Ліра" (зборнік вершаў), „Голас душы" (малітаўнік для беларусаў каталікоў), "Чарку дай, браце..." (філёзофічна - этычнае апавяданьне вершам у дусе хрысьціянскім), "Янка Канцавы" (вясковая драма ў пяцёх дзеях), "Алькаголь" (нарысы аб шкоднасьці алькаголю), „Купальле" (фантазія містэрыя, аснутая на беларускай мітолёгіі), "Дзея маей мысьлі, сэрца і волі", многа вершаў, твораў поэтыцкіх прозай, афорызмаў, артыкулаў,