Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

разважаньняў і г. д. друкаваных ў "Беларусе", "Крыніцы", у календарох і інш.

Да недрукаваных дагэтуль твораў Сваяка належаць наступныя: аб релігійнай уніі на Беларусі (філёзофічныя і гістарычныя нарысы), вершы, філёзофічна-рэлігійныя разважаньні, праекты і спробы вершаў і г. д. Урэшце корэспондэнцыя ў польскай мове з паняй Ядвігай Банцэр на тэмы філёзофічныя і рэлігійныя.

Жадаючых бліжэй пазнацца з характарам літаратурнага творства Сваяка, адсылаю да сваей кніжыцы: "Каз. Сваяк".

Тут жа, як аб дзейнасьці Каз. Сваяка агулам, так і аб яго паэтычным і літаратурным творстве, прыгледзімся толькі збольшага і агульна.

Форма паэзіі Каз. Сваяка даволі рознародная і багатая. Карыстаецца ён рознымі спосабамі вершаваньня і карыстаецца імі зручна і гібка, хоць вершы яго бываюць часта нявыканчаныя і шурпатыя, што адчасьці тлумачыцца ягонай цяжкай і доўгатрывалай хваробай. Аднак спосабы гэныя, у параўнаньні да сяньняшніх, усё пераважна старыя, клясычныя. І гэта ўсё ў Сваяка цалком ёсьць рэчай зразумелай. Ён не тварыў згодна з прынцыпам „мастацтва для мастацтва", як гэта часта і пераважна бывае ў перасычаных людзей і грамадзянстваў, а праз мастацкую форму, праз пачуцьцё красы, праводзіу сусім канкрэтныя, філёзофічна грамадзкія ідэалы.

Шуканьне і апяваньне ў паэзіі сутнасьці жыцьця агулам і сутнасьці беларускага нацыянальнага жыцьця — вось галоўная мэта і галоўныя матывы творства Каз. Сваяка. Усё