Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

жыцьцё, што нас акружае і бурліць навокал нас - гэта ў сваяковай паэтыцкай уяве толькі зьверхнія праявы, гэта толькі лупіна, за якою знаходзіцца запраўднае жыцьцё, жыцьцёвая праўда, да якой ён усьцяж імкнецца і аб якой складае свае песьні.

Гэткі прынцыповы склад душы, гэткі аснаўны настрой ліры Сваяка бачым і ў адносінах яго да беларускага народу. Не шліфаваньне беларускай мовы, не вырабляньне яе ў рожнародных формах вершу, не апяваньне красы беларускай прыроды, ня лірычна-асабістыя ўрэшце песьні займаюць творчую душу Каз. Сваяка, а прадусім беларуская нацыянаньная ідэолёгічная праблема. Ня вонкавыя праявы жыцьця беларускага народу займаюць яго, a а сутнасьць гэтага жыцьця.

Гэткае сваё заінтэрасаваньне беларускім жыцьцём Казімер Сваяк праявіў у сваім паэтыцкім творстве на трох галоўных адцінках жыцьця беларускага народу: на рэлігійным, нацыянальным і соцыяльным.

Чужынцы, карыстаючыся для сваіх утылітарных мэтаў хрысьціянствам, увялі глыбокі грозны разьдзел у беларускім народзе.

Сваяк бача гэта і моліць Хрыста, каб народ гэты знайшоў сябе самога ў гэтым развале і каб ён „пачуў“ душу сваю.

Сьвятар-чужак жалезную
Руку падняў:
Сьвятыню нам належную
Сілком заняў.

Расьселіся, раз'еліся
Нябес купцы,
У пёрыны адзеліся
Маўляў глушцы.