Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Калі зямельку урабляю,
З плугом іду.

І хоць мне цяжка і гаротна,
Спакою нет,
Але ў душы ўжо немаркотна
Я кормлю сьвет.
(Мне сумна)[1].

Сваяк, пад уплывам, відаць, рэвалюцыі заахвочвае беларусаў да новай працы на ніве соцыяльнай, але з яўнай іроніяй дадае, што цёмныя людцы нашы так у гэтым кірунку разагналіся, што

Нават добрыя будынкі
Пачалі ўжо руйнаваць
"Годзе кажуць ужо спачынку,
Трэба ўсё наноў складаць".
(Гэй будуйце).

Вось-жа Сваяк прад гэткай рэвалюцыяй соцыяльнай, прад гэткім спосабам шуканьня выхаду з соцыяльных беларускіх злыбедаў, гэтак прасьцерагае народ свой у тым-жа вершы:

Добра людцы, абы сьмела,
Толькі помніце адно:
Хто будуе ня умела,
З працы будзе мець драньнё.

Сваяк радзіць беларусу ў гэтай справе гэтак:

Разваж-жа перш чым зробіш,
Адлічы — рахунак здай —
А чаго не утаропіш —
Разумнейшага спытай.

Здабыць трэба перш зямельку,
Бо краіна - матка ўсім:
Хлябок родзіць і кудзельку
Дзецям родным, ня чужым.

  1. Казімер Сваяк - "Мая Ліра".