Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная
I.
Пачаткі.

Казімер Сваяк - беларускі паэт і дзяяч - займае ў беларускім адраджэнскім жыцьці сусім арыгінальнае, асобнае месца. Ужо толькі дзеля гэтага варта беларускаму грамадзянству і народу бліжэй з ім знацца. Да таго-ж сёлета 6. V. мінула роўна 10 гадоў ад яго сьмерці, а ў архіве знаходзяцца дагэтуль нявыкарыстаныя аб ім весткі, асабліва ў яго "Хроніцы Хаўрусу". Вось - жа гэтыя жалобныя ўгодкі няхай паслужаць нам нагодай бліжэй пазнаёміцца з жыцьцём і дзейнасьцяй Казімера Сваяка.

Казімер Сваяк — гэта літаратурная мянюшка. Праўдзівае яго прозьвішча Кастусь Стэповіч. Радзіўся ён 19 лютага 1890 году ў вёсцы Барані, Сьвянцянскага пав. Сын сялян паўвалочнікаў. Да 1900 году жыў пры бацькох, памагаючы ім у гаспадарцы, як пастушок. Некаторы час бацькі яго жылі ў вадным засьценку, як арэндатары. Як Барані, так і той засьценак, знаходзіліся ў глухім лесе. Лес, сваей красой і таёмнасьцяй, і так ад прыроды ўражлівую душу будучага паэта, настрайваў і вырабляў на мастацкі,