Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/102

Гэта старонка была вычытаная

І дзе біўся, плакаў, моўча,
Дарма вымольваў з малітоўнікам,
Там з мячом іду станоўча
Я — пераможны — заваёўнікам.

Думны з натаўпам на пляцы,
Мой пруткі крок на стромасьці.
Час упартай, жніўнай працы,
Вітаю час мае сьвядомасьці.

А калі пяшчот прынадзтва
Мне блісьне ў будняў сьцюжнасьці, —
Гэта васілёк юнацтва
На слуцкім пасе кутай мужнасьці.

1926 г.

|}