Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/103

Гэта старонка была вычытаная

ГЭКЗАМЭТРЫ


∗     ∗

Смутак пахмуры чала не замрочыць спакушаных мудрых,
Цяжкі панурасьці грэх не зачэпіць ніколі разважных,
І абурэньне іх дух з раўнавагі ня выведзе раптам
Дзева Палада спакой іх і ціхую яснасьць вартуе.


∗     ∗

Сябра, зірні — вось палёў хараство праміне і загіне;
Але вясёлай вясной красаваньне іх поўна і сьветла.
Можа таму ты й жадаеш быць толькі малюсенькай кветкай,
Польнай сьцяблінка слабой, каб пражыць беспасрэдна і проста.