Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

ПЭНТАМЭТРЫ

Келіхі, сябры, паўней! Асыпаюцца яблыняў кветы,
Гіне вясны хараство — бела-ружовы убор.
Дзеці ўздыхаюць па ім, але мудрага яснасьць няўзрушна;
Там, дзе распукваўся квет, к восені высьпее плод.
Келіхі, сябры, паўней! Час прызначаны кожнай праяве:
Моладасьць прочкі імкне. Сталасьці прыдзе чарга!

1925 г.