Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

VIRELAI

Я бачыў сум ваш і жалобу,
Ды сэрцу шкода ня было.
Вачэй былі магутней чары
І хараство сьвятлей на твары.
Тугу прымаю, як аздобу,
Мадонны ўбраўшую чало.
Я бачыў сум ваш і жалобу,
Ды сэрцу шкода ня было.

1925 г.