Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Як усё ў жыцьці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна.
Душы-ж нібы чагосьці шкода,
А думка за аднэй адна:
Ў тваім жыцьці яшча вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.

1921 г.