Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

МАТЫЛІ

Помню — хлопчыкам маленькім
Падабаў я зелень ніў
І на пожні, каля рэчкі,
Матылёў лавіць любіў.

Так у гульнях і забавах
Дзень за дзень міналі ўсьлед,
А у ночку на купальле
Ў лес шукаць бег агняквет.

А цяпер, калі шукаю
Праўды, шчасьця для людцоў,
Ці ня тое-ж дзіцянё я,
Што лавіла матылёў?

1920 г.