Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Да Пятра зязюленька
Ў лесе кукавала;
Да шлюбу Гануленька
Весела сьпявала.

Ды гуляла, цешылась,
Не хапала ночы.
Ой, вячоркі-веселасьць.
Ой, гады дзявочы!

Мінула зязюленькі
Ў лузе жыраваньне,
Сьцішала Гануленькі
Пры бацькох сьпяваньне;

Ня цьвіці ты, зелейка —
Рута-мята ў садзе;
Ўбралі Ганну ў белейка,
Садзяць на пасадзе.