Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

— Ой, каханы татачка,
На што-ж рыеш яму —
Выдаеш дзіцятачка
За нялюба замуж?

— Ой, матуля родная,
Чым табе ня міла,
Ці была нягодная,
Ці не дагадзіла?

Чула сэрца чулае,
Не паможаш просьбай…
Выдаюць патулае
Татка з маткай грозьбай.

Пойдзе кветка польная
Ў сьвет чужы за сьветы
Праклінаць бяздольныя
Маладыя леты.

1923 г.

|}