Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

НА ПОСТАЦІ

Сумнай песьні голас,
Бы ў цудовым сьне…
Жыта сьпелы колас
Жнея хутка жне.

Сонца жар. Зьнямога.
Сьпëка, гарачынь…
Пачакай, нябога,
Крыху адпачынь!

Выпрастала сьпіну
Шчок палае мак,
Стала на часіну
І самлела так.

Задуменьне пала
Пазірае ў даль.
Мо‘ аб чым згадала?
Мо‘ кагосьці жаль?

1924 г.