Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Месячыку-месяц.
Срэбненькія рожкі!
З-за хмарынкі, месяц,
Выгляні хоць трошкі.

Бедная галоўка,
Што ня мае долі:
Дажынаць сьвякроўка
Кінула на полі.

Супраць ночы цёмнай
Ледзь дамоў вяртаю,
Цішынёй таёмнай
Цемната пужае.

Мгліца ў вочы лезець,
Ня відаць дарожкі,
Месячыку-месяц,
Срэбненькія рожкі.

1923 г.