Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

О, гэта аповесьць звычайна й каротка
Аб долі жахлівага зьместу.
Спавіла, залюляла салодка
І вышла на места.

Дзіцятка, хто вінны? — Ды згадваць дарэмна.
Клясьці — яшчэ марней.
На вуліцы ночнай і дрэмнай
Спынілася, жджу пад ліхтарняй.

Ў сьвядомасьці горкай — гарчэйшая згадка.
І вочы блішчаць нехароша:
Выгналі з фабрыкі матку —
Ўбогім кахацца раскоша.

Бяздушны муры і сірэнаў пагудка.
Дражняць убраньні багатых.
Навошта-ж спынілася тутка
Ці ня крыўду сваю прынясла ты?

Сьпяшаюцца людзі, у кожнага дзела,
— Чаго-ж ты чакаеш, жанчына?
— Зьмяняць сваё цела
На хлеб для сябе і для сына…

1925 г.