Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

Верыма, верым вясёлаю верай,
Лёсам даверана нам:
Шлях нам бясконцы, нямераны мерай,
Шлях нам заказаных брам.

Мкнем на пярэсьціг, на высьціг удалей,
Вечнасьці на перарэз…
Ў далі ўсё далей і далей для даляй
Рушыць і крышыць экспрэс.

|}