Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

З ПОЭМЫ „УЯЎЛЕНЬНЕ“

Прысьвячаецца
Леопольду Родзевічу.

I

Радасьць мая вялікодная —
Сына, пазнаўшага Маці,
Песьняй прадвесьня лагоднаю
Ўсіх я пачну абдараці.

Знаю, крыніцы гаючыя
Ёсьць на радзімай зямлі.
Дальлю захоплен бліскучаю,
Выслаў ёй дум караблі.

Брацьці, зраблю вас багатымі,
Зорамі высаджу край.
Сонцам зазьзяе над хатамі
Словаў маіх каравай.