Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Сэрцы пратну зараніцаю
Новых надходзячых дзён;
Выпішу сказ бліскавіцаю,
Выяўлю дзедаўскі сон.

Гэй, гаруны, і бядулі, і сумныя,
Ваш гэта чуецца плач?
Годзе! Бяседа у нас шумная,
Ў хаце сялянскай багач.

Змрок заняпаду кудзеляю
Выпрадзе ўвесь яго сьвіт.
Будзьма вясёлымі: бель Яе
Неба аздобіць блакіт.