Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

II

Сапраўды,
Радасьць — рацыя:
Бацькаўшчына Беларусь
Ёсьць
Наймалодшая нацыя.
З будняў блядых
Чорная косьць
Разьдзьмухала Рух
Стараны
Вёсак і сёлаў.
Пяруны завірух
Ў захапленьні
Грымяць аб адным:
Паўнагучна Адраджэньне,
Бачу за ім
Бязьмерныя далі
І
Вялікія вартасьці.
Божа! ў сьведкі
Працоўных голаў,
Знаны ўпартасьцю,
Разбух.
Абрадзініцца ён
Новых дзён
Папараць-кветкай.