Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

VI

Нашая ніва…
Сейбіт зары
Сее маўкліва
Сум аб дабры.

Жменяю семя.
Дужы узмах.
Ў золаку дрэме
Сонечны шлях.

Дзевы-дзяньніцы
Кленчаць на ўсход.
У кроплях расіцы
Буйны умалот.

Ўсюды прароцтвы…
Хто-ж іх пайме.
Розум-убоства
Верыць зіме.

Вецер сьлязьліва
Ўторыць яму;
Лозы жахліва
Вяжуць думу́.