Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Толькі-ж бяз меры
Сьлёзы чаму?..
Хто у зьняверы
Плача на цьму?

Мудрасьцю сівы
Сейбіт зары
Cее на нівы
Сум аб дабры.

Ўзыдуць зярняты —
Ліху канец.
Весткі крылатай
Жду — пасланец.