Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

IX

Нябёскіх трамаў
Зьвісае край —
Віхура браму
Зламаў у рай.

О, божа, позьні
Твой голас слаб:
На райскай пожні
Ў сярмязе раб.

Зьбірае зораў
Гарох ў палу,
Каб імі гора
Гаціць імглу.

У нашых вёсках
Узьняўся гуд.
І ў адгалосках
Зрастае цуд:

Гаўядзе нашай
Сыцець чарод,
Буяе паша
Mаіх балот.

1922 г.

|}