Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/37

Гэта старонка была вычытаная

Аддана, кім — ня знаю,
Душа ў Яе палон,
Але няма адчаю
Ў марудным бегу дзён.

Надзеюся і веру
Патайнаму сьляду,
Нясе ў самотнасьць шэру
Яна маю гвязду.

Малюся Ёй, упарты,
Палону тайна рад:
— Хай, верны, буду варты
Тваіх жабрачых лат.

— Дазволь з табою разам
Спаткаць нядзельны час,
Каб новай песьні сказам
Хваліці Твой абраз!

1922 г.

|}