Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Толькі той, чый вольны дух
Застаецца ў бойках квол,
Толькі той, хто творыць рух
Беларускіх мест і сёл.

Толькі той, хто вера ў цуд —
Лепшу долю курных хат,
Толькі той, хто любіць люд,
Толькі той — мой любы брат.

Брат — бо думкі ў нас адны
І адзін злучае лёс,
Бо для роднай стараны
Долі хочама бяз сьлёз.

Мы мацнеем што ня раз,
Чуюць моц чужы і свой.
Жджом: надыдзе грозны час
Будзе радасьць, будзе бой.