Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ізноў пытаньні… З глуму,
З бяды ўстаюць у кляцьбе.
І не магу ня думаць,
Край родны, аб Табе.

Дазнаў каханьня й мушу
Дзяліці лёс благі,
І знак кладуць на душу
Твае мне ланцугі.

Я звону іх цяжкому
Склаў песьню не адну —
І не аддам нікому
За ўсякую цану.

Выходжу з хаты рана.
Каб стаць за азярод
І першаму з туману
Пабачыць сонца ўсход.