Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/45

Гэта старонка была вычытаная

Каб на узрунелых рытвах
Усьцешыцца цяплу
І раньнія малітвы
Паслаць яму — Сьвятлу:

„Спалі, калі так трэба,
І пожні, і пале,
Пашлі грымоты з неба,
Віхор пашлі, але

Хай пройдзем праз напасьці,
І дачакаю хай —
Убачыць ў новым шчасьці
Мужычы Край“.

1922 г.

|}