Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМЧЫШЧА

Наўкола роў травой паросшы і шырокі,
За ім астача сьцен зруйнованых замковых…
Тут князь калісьці жыў багаты, ганаровы,
І слава-чутка йшла аб ім у сьвет далёкі.

Цяпер-жа сумна мур глядзіцца адзінокі,
Ў праходах вецер рве, зьдзьмухае пыл вяковы,
Ўначы стагнаньнямі і плачам страшаць совы,
І кажаны лятуць на дзень ў сплясьнелы лёхі.

А ў вёсцы блізкай дзед старэнькі бае, сівы,
Пра страхі розныя, што там таяцца, й дзівы
Начніц, што пацеркі нанізваюць з расы,

І па шляху снуюць і сеюць сьпеў жуды,
Ды аб княжне — дзіўной, нябачанай красы,
Ў замковай вежы век згубіўшай малады.

1921 г.