Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСЬ

Беларусь, Беларусь — гэты зык
Паліць душу маю, як агнём.
Я ня ведаю, чым ён вялік,
Але думак ня змог я аб ём.
Як пачую яго, задрыжыць
Маё сэрца, заные ў грудзёх.
І балюча так робіцца жыць,
І шукаеш чагосьці ў людзёх.

Беларусь, Беларусь… гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны й тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёю жывой;
Затрапеча, бы ранены, ён,
Задрыжыць пад навалаю дум:
Гэткі страшна-пакутны іх стогн
І аб волі бязьмерны іх сум.