Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/55

Гэта старонка была вычытаная

ВЕЦЕР

Вецер урваўся праз весьніцы,
Пыл на дварэ крутануў,
„Вер, што жаданае зьдзейсьніцца,“
Ласьцячы вуха, шапнуў.

Шпаркі і сьмелы ў захопленьні
Лёгка праскочыў праз плот
Штось зашумеў між каноплямі,
Борзда мінуў агарод.
Там-жа, дзе жыта з пшаніцаю

Сьпеляць свае каласы,
Блытаў, віхрыўся дурніцаю
І перабег на аўсы.

Лесу пабачыўшы цёмнага
Хмура-задумны аблік,
Быццам спужаўся таёмнага,
Сьцішыўся, зьменшыўся, зьнік…

1922 г.