Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕТНІ ВЕЧАР

Дзень хустачкай чырвонай заходу выцер пот.
Дзень утаміўся і ў клунак змроку.
Зьвязаў неспакой, клапоты.
І пазяхнуў ветрам — лёгка, лятункова.
Сутунелым крылом
Туліцца к вёсцы ціша
І пахціць скошаным сенам
І каровім сырадоем.

Зараз прыдзе Матка-Ноч.
Добрая, такая пяшчотная,
Прыкрые коўдзеркай-цемнатой
Заплюшчыць дню вочы:
„Сьпі, натомлены!“

1925 г.