Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/58

Гэта старонка была вычытаная

СЬМЯРОТНЫ ПАХ

Ёсьць боль затоенай тугі
У кволым паху зьвялых кветак,
Нібы ў кананьня час благі
Ім родны марыцца палетак,

Нібы ‘шчэ вераць — вось дыхне
Паветра хваляю гаючай
І з хаты верне іх вясьне,
І знаюць — згуба нямінуча.

Людзкая жорсткая рука
Іх, далікатных, ў поўным квету,
Там, дзе прастор, палі, рака,
Сабрала рупна да букету.

І на маім стале зямлі
Краса, найвысшая аздоба,
Яны цьвілі і адцьвілі —
І тайнай іх была жалоба