Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Ў самотнасьць невясёлых дзён
Яны ўвівалі лятуценьні
І згадкі лёгкія, як сон,
Аб сонца радасным праменьні.

І раніц звонкіх галасы,
І чуласьць ветру нязвычайна,
І хараство густой расы
Прачыстай уладалі тайнай.

І не дазнаў ніхто-б яе,
Калі-б ня гэты пах сьмяротны,
Што дымам кадзіва ўстае
Такі тужлівы і маркотны…

1923 г.

|}