Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

ТУМАН

Навіс пасьцілкаю туман,
З імглы сатканы часта-густа,
Заслаў лес, поле і курган,
Паўзе да хат, як смоўж той тлусты, —

І, быццам цяжкі грэх жыцьця,
На сэрцы шэрай лёг жудою,
І, яснасьць дум і пачуцьця
Прыкрыў, халодны ён, сабою.

1923 г.